Заклікі да самазабойства забароненыя і будуць карацца згодна з законам

19 ноября 2016

Міністэрства культуры ўнесла змены ў працу з прадукцыяй спрэчнага зместу. Гэта інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У прыватнасці, дакумент удакладняе азначэнне тэрміна "прапаганда гвалту і жорсткасці". Да прыкмет аднесеныя ўскосныя або прамыя заклікі да самазабойства, апісанне сродкаў і спосабаў такога дзеяння. Рашэнне прадыктавана практыкай - калі ў Інтэрнэце ў завуаліраванай або ў гульнявой форме падштурхоўваюць дзяцей да дзеянняў, якія здольныя нанесці шкоду іх здароўю і жыццю.