Прызнацца ў любові Беларусі - за кіламетр ад зямлі

12 мая 2018

Не далёкі, але вельмі душэўны палёт. Прызнацца ў любові Беларусі - за кіламетр ад зямлі. Сваё сэрца нашай краіне дораць пілоты паветраплавальнікі, якія праляцелі над маляўнічымі месцамі Беларусі на незвычайным паветраным шары. Стартавалі з Лініі Сталіна - прызямліліся ў вёсцы Вязынка. Так, з новага ракурсу можна адкрыць для сябе малую радзіму. Вялізнае чырвонае сэрца ўпрыгожана нацыянальным арнаментам, і зараз судна па праве можа лічыцца флагманам беларускага паветраплавання.

Першы палёт доўжыўся 35 хвілін. Гіганцкае сэрца набрала вышыню паўтысячы метраў над зямлёй. Прычым, баразніць паветраны акіян гэты шар будзе не толькі над Беларуссю, але і прадстаўляць нашу краіну на міжнародных фестывалях.