Прызнаныя лепшымі на службе

17 февраля 2016

36 маладых супрацоўнікаў сталічнай міліцыі сёння ўзнагародзілі за поспехі ў працы ў мінулым годзе. Пасведчанні выдатнікаў праваахоўнікі атрымалі асабіста з рук начальніка мінскай міліцыі Аляксандра Барсукова. Варта адзначыць, што пераможцы - супрацоўнікі, якія праслужылі ў органах унутраных спраў не больш за два гады. Лісты з падзякай атрымалі і бацькі выдатнікаў.

Адзначым, што 36 чалавек - гэта па адным супрацоўніку з кожнага аддзялення гарадскога ўпраўлення ўнутраных спраў. У своеасаблівым спаборніцтве ўдзельнічалі нават спецыялісты, чый профіль музыка або слова, напрыклад, супрацоўнікі аркестра ГУУС і аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў.