У Смалявіцкім раёне, каля Нацыянальнага аэрапорта Мінск, з'явілася гіганцкая "візітоўка" нашай краіны. Выпісваць, дакладней, "выворваць" фразу "Беларусь - краіна мары" даручылі надзейнай тэхніцы Мінскага трактарнага завода. Два самыя магутныя "Беларусы" і адзін паменш працавалі два тыдні. Вынік атрымаўся сапраўды каласальным і неверагодна ўражлівым. Флэшмоб прымеркавалі да паспяховага заканчэння ўборкі зерневых. Дарэчы, надпіс-гігант ужо зараз, і ў найбліжэйшы час, могуць бачыць авіяпасажыры. Больш за тое, стваральнікі ўпэўненыя - беларуская "візітоўка" трапіць на спадарожнікавую карту "Гугл", а, магчыма, і ў падручнікі гісторыі.
Фёдар Дамаценка, генеральны дырэктар Мінскага трактарнага завода:
"Мы аддаём даніну краіне, у якой мы жывём, і якая дазволіла мець такую развітую прамысловую вытворчасць. У нас ёсць свае ўласныя сельгазарганізацыі, і мы іх развіваем. Тое, што мы рабілі ў Смалявіцкім раёне, і сёння на плошчы - яно карэлюецца, і мы гаворым вялікі дзякуй за хлеб!".
Такі патрыятычны флэшмоб МТЗ сёння прадоўжылі самі завадчане. 1200 супрацоўнікаў трактарнага завода сфарміравалі "жывую кампазіцыю". Тэкст застаўся ранейшым - "Беларусь - краіна мары", але замест арнаменту на плошчы ля прадпрыемства з'явіўся таварны знак прадпрыемства.













