Прысягу сёння прынялі маладыя супрацоўнікі Следчага камітэта

6 мая 2014

Сімвалічна, што ўрачыстае мерапрыемства праходзіць на плошчы Дзяржаўнага герба і флага. Пад гукі аркестра клятву на вернасць Радзіме прынеслі 120 следчых. У большасці гэтых маладых людзей за плячамі не адно раскрытае злачынства і на пагонах афіцэраў ужо зіхацяць зоркі лейтэнантаў або капітанаў. Нягледзячы на невялікія адрозненні, аб'ядноўвае іх адна вялікая справа - служба ў Следчым камітэце.


Пасля афіцыйнай часткі новаспечаныя следчыя прынялі віншаванні ад кіраўніцтва ведамства, а таксама ад родных і блізкіх.