Прысяга і веданне мовы: у Беларусі ўступае ў сілу новы закон для мігрантаў

11 июля 2023

У Беларусі сёння ўступае ў сілу абноўлены закон аб беларускім грамадзянстве. Прыняцце прысягі для  асоб, якія набываюць грамадзянства, стане абавязковым. Будуць уведзены тэсты на веданне адной з дзяржаўных моў (рускай або беларускай). Яны будуць здавацца пісьмова. Таксама ўводзяцца дадатковыя падставы для адмены рашэнняў па пытаннях грамадзянства, калі асоба адмаўляецца ад прыняцця прысягі.

Як адзначыў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, змяненні ў закон закранаюць шэраг навацый. Заканадаўства аб грамадзянстве дынамічна мяняецца ў залежнасці ад рэалій сённяшняга дня, а таксама тых выклікаў і пагроз, з якімі сутыкаецца наша краіна, і аспектаў, звязаных з міграцыяй насельніцтва.