Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб прысуджэнні дзяржаўных прэмій па выніках 2020. Сярод удастоеных калійшчыкі, анколагі і скульптар.
Так, у галіне навукі і тэхнікі прэмія прысуджана камандзе Беларуськалія і Салігорскага інстытута праблем рэсурсазберажэння за стварэнне і ўкараненне новых тэхналогій вядзення горных работ па здабычы калійных соле ў. Гэта дазваляе здабываць з нетраў звыш 80 % запасаў калію, што значна больш, чым раней.
Дзяржпрэмія ў галіне навукі і тэхнікі ў Беларуськалія
Сёння такога паказчыку не дасягнуў ні адзін калійны руднік у свеце. А ўкараненне распрацаваных інтэлектуальных сістэм вентыляцыі руднікоў дазволіла скараціць энергаспажыванне амаль на траціну. Выкананы поўны цыкл стварэння сучаснай імпартазамяшчальнай тэхнікі для калійнай прамысловасці. Агульны эканамічны эфект ад працы пад мільярд рублёў і плюс 700 новых рабочых месцаў для высокакваліфікаваных спецыялістаў.
Дзяржпрэмія за новыя метады дыягностыкі і лячэння анкалагічных захварванняў
Дзяржпрэміі ўдастоеныя таксама беларускія медыкі з РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава і РНПЦ дзіцячай анкалогіі. Яны распрацавалі і ўкаранілі ў практыку 80 метадаў дыягностыкі і лячэння анкалагічных хвароб у дарослых і дзяцей. Створана сістэма аказання высокатэхналагічнай анкалагічнай дапамогі насельніцтву краіны. Дзякуючы выкарыстанню новых метадаў кардынальна палепшаны вынікі дыягностыкі і лячэння злаякасных новаўтварэнняў (гэта дазволіла знізіць смяротнасць дзяцей і дарослых ад гэтай паталогіі). У выніку ўкаранення распрацаваных метадаў дадаткова выратаваны больш за 12 тысяч жыццяў.
Дзяржпрэмія К. Касцючэнкі за манумент "Брама памяці" ў мемарыяле "Трасцянец"
У галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прэмія прысуджана скульптару Канстанціну Касцючэнку за стварэнне манумента "Брама памяці" ў мемарыяле "Трасцянец". Гэта ўнікальная кампазіцыя не проста выдатная творчая праца, але і сімвал памяці аб загінуўшых.













