Прыродны газ прыйшоў у аграгарадок Проземле Чашніцкага раёна

17 октября 2018

Тут 250 жыхароў ужо стварылі спажывецкі кааператыў з сем'яў, што жадаюць газіфікаваць асабістыя домаўласніцтвы. У Проземлі шмат сацыяльных аб'ектаў, якія таксама будуць падключаныя да блакітнага паліва. Але галоўнае - гэта вытворчая база. У аграгарадку знаходзяцца 5 зернесушыльных комплексаў, якія пакуль працуюць на пячным абаграванні.

На поўначы краіны прыродны газ ёсць у 360 населеных пунктах. Сёлета магчымасць яго выкарыстання атрымалі жыхары трох аграгарадкоў. Да канца года плануецца падвесці сеткі газазабеспячэння яшчэ да аграгарадка Друя Браслаўскага раёна.