У гэтай паўднёва-ўсходняй краіне ў хуткім часе адкрыецца сумесная лабараторыя, галоўным кірункам працы якой стане вывучэнне якасці мінеральных рэсурсаў краіны. Пра гэта сёння было заяўлена ў Мінску. У сценах Акадэміі навук падпісана адразу некалькі пагадненняў і мемарандумаў аб супрацоўніцтве ў сферы навукі. Напярэдадні ў Мінск прыбыла дэлегацыя з Лаоса на чале з міністрам навукі і тэхналогій.
Бавенгхам Вангдара, Міністр навукі і тэхналогій Лаоса: У вас ёсць тэхналогія, у вас ёсць развіццё, навука, а ў нас у краіне ёсць багатыя прыродныя рэсурсы. Таму мы можам на гэтым грунтавацца, выпрацоўваць агульныя кірункі для развіцця народнай гаспадаркі.
Сяргей Чыжык, намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі: Мы гатовыя прыняць удзел у станаўленні лаоскай Акадэміі навук. Яны не ўтойваюць, што знаходзяцца ў пачатковай стадыі гэтага шляху, і наша мадэль для іх падыходзіць. Мы пакажам нашы магчымасці на канкрэтных прыкладах, наведаем нашы інстытуты. І мы не сумняваемся, што наша супрацоўніцтва пойдзе.
Як заявіў сёння кіраўнік камітэта па навуцы і тэхналогіях Ігар Войтаў, не выключана, што Беларусь прыме ўдзел у міжнародным тэндары на права будаўніцтва ў Лаосе калійнага камбіната.