Прыродныя крыніцы добраўпарадкоўваюць у Мінскай вобласці

20 мая 2020
Захаваць маляўнічыя пейзажы і чысціню водных аб’ектаў. Прыродныя крыніцы добраўпарадкоўваюць у Мінскай вобласці - гэта падыходы да вады і месцы адпачынку. Напрыклад, у Лагойскім раёне звыш 30 крыніц. Дзве з іх 
з'яўляюцца гідралагічнымі помнікамі. Да добраўпарадкавання такіх аб’ектаў далучаюцца і мясцовыя жыхары. Працягваецца і навядзенне парадку каля азёр і рэк. Ініцыятыву "Чысты вадаём" падхопяць усе раёны.