Набудзь майку за любы кошт і зрабі ўклад у дабрачыннасць

3 мая 2019
У сталіцы - акцыя ў падтрымку хворых дзяцей. Прынт для футболак распрацаваў вядомы дызайнер Іван Айплатаў. Набыць адзенне і прыняць удзел у марафоне добрых спраў можна на спецыяльным сайце. Платформа створана валанцёрамі, якія ўжо рэалізавалі некалькі дабрачынных праектаў.

Усе сродкі ад продажу футболак будуць накіраваны дзецям з захворваннямі - падапечным дабрачыннага фонду.