Прыняты дадатковыя меры па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці

15 июня 2019

Прадаваць участкі пад будаўніцтва гаражных боксаў, кіёскаў або аўтамабільных стаянак праз аўкцыён у сельскай мясцовасці, сярэдніх і малых гарадах можна будзе без горадабудаўнічага пашпарта. Такія навацыі ўтрымліваюцца ў абноўленым Указе Прэзідэнта "Па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці". У профільным міністэрстве падкрэслілі, што нормы будуць спрыяць павелічэнню прадпрымальніцкай ініцыятывы, бо стартавая цана за прадмет аўкцыёну значна знізіцца. Дакумент удакладніў і некаторыя фінансавыя аперацыі. Так, сродкі, якія паступаюць у мясцовыя бюджэты за знос будынкаў, будуць накіроўвацца не толькі на будаўніцтва новага жылля, але і на ўзвядзенне аб'ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры.