Прыняццем рэзанансных законапраектаў адкрылася вясновая сесія парламента

2 апреля 2021

Не  фэйкам, экстрэмізму і гераізацыі нацысцкіх злачынцаў

Прыняццем рэзанансных законапраектаў сёння адкрылася вясновая сесія парламента. У першым чытанні прынялі дакумент аб масавых мерапрыемствах у Беларусі і папраўкі ў законы па пытаннях процідзеяння экстрэмізму. Абарону ў выглядзе аховы і новага месца жыхарства  прадаставяць дзяржслужачым. Раней на гэта маглі разлічваць толькі суддзі,  праваахоўнікі, якім паступаюць пагрозы. У другім чытанні дэпутаты прынялі законапраект  аб абароне персанальных даных.  Дакумент закліканы забяспечыць абарону правоў і свабод грамадзян, а таксама стварэнне ўпаўнаважанага органа, які будзе збіраць і акумуляваць у сябе ўсе персанальныя даныя. 

Найважнейшыя акцэнты работы парламента - умацаванне суверэнітэту

Сёння адкрылася і пятая сесія Савета Рэспублікі. "Праблемы людзей павінны быць пастаянна ў фокусе ўвагі сенатараў", - заявіла спікер верхняй палаты парламента. Галоўнае не статыстыка, а пэўны вынік, адзначыла Наталля Качанава. У цэлым курс рабоце абедзвюх палат парламента зададзены Усебеларускім народным сходам.  Умацаванне суверэнітэту, павышэнне стрэсаўстойлівасці эканомікі, падтрыманне сацыяльнай стабільнасці - найважнейшыя акцэнты.