Прыняты пакет мер па сацыяльнай абароне працаўнікоў ва ўмовах складанай эпідсітуацыі

28 мая 2020
Практычныя крокі дзяржавы па падтрымцы тых, хто ў гэтым мае патрэбу. Прыняты пакет мер  па сацыяльнай абароне працаўнікоў  ва ўмовах складанай эпідсітуацыі. Адпаведныя ўказы сёння падпісаў Прэзідэнт.

Дакументы прадугледжваюць  вылучэнне наймальнікам субсідый  для аплаты працы працаўнікоў да мінімальнай заработнай платы і выплаты ўзносаў у Фонд сацабароны. Падтрымаюць прадпрыемствы, якія  з мая да канца ліпеня  не працавалі зусім або працавалі не поўны рабочы дзень. Рашэнні кампенсаваць страты ў зарплаце  прымаюцца на месцах. Акрамя таго, да канца лета падоўжаць выплату сацыяльных дапамог малазабяспечаным.

Яшчэ адзін дакумент, падпісаны сёння Прэзідэнтам, - указ №179 - "Аб аплаце працы". Ён прадугледжвае  падтрыманне зарплат працаўнікоў бюджэтных арганізацый на ўзроўні  не ніжэй за памер мінімальнай заработнай платы. Разлічваць на падтрымку могуць  арганізацыі пры аб'яўленні прастою або ў выпадку вымушанай няпоўнай занятасці. Падрабязней аб прынятых рашэннях - раскажам у праграме "Панарама".