Страусаў на ферме таксама выводзяць і ў інкубатарах. Яйкі ў іх знаходзяцца больш як месяц. А важыць яно можа больш за тры кілаграмы. Экзатычных птушак убачыў Ілья Цвяткоў.
Развядзеннем афрыканскіх страусаў займаецца фермерская гаспадарка пад Слуцкам
Уласную фермерскую гаспадарку Міхаіл Гуркін адкрыў яшчэ ў 2007 годзе. Пляцоўку рыхтаваў загадзя - для развядзення незвычайных крылатых гадаванцаў. Тут, пад Слуцкам, фермер уладкаваў адно з нешматлікіх месцаў у Беларусі, дзе жыве самая вялікая птушка на Зямлі - афрыканскі страус.Нягледзячы на тое, што страус для нашых шырот - жывёла экзатычная, утрымліваць яе не так ужо і складана.
На страусінай ферме сёння 30 дарослых асобін
Жывуць яны на шматкватэрным ранча, падзеленым на некалькі частак. У кожнай - самец і ад дзвюх да чатырох самак. Па словах заводчыка, да нашага клімату страусы прыстасаваліся і адчуваюць сябе выдатна.Гаспадары фермы адзначаюць - страусы тут нясуцца часцей, чым у дзікай прыродзе
Гэта значыць, умовы створаны спрыяльныя. За яйкамі вагой ад паўтара да трох кілаграмаў да самага з'яўлення птушанят назіраюць ў інкубатары. Самае складанае - дастаць яйкі з вальера.Паглядзець на грацыёзных птушак прыязджаюць сотні турыстаў. Побач са страусамі ў гаспадарцы разводзяць некалькі відаў фазанаў і індычак, в'етнамскіх свіней і літоўскіх цяжкавозаў. Сёлета плануюць павялічыць колькасць авечак.













