Прымае віншаванні самая прыгожая палова Белтэлерадыёкампаніі

7 марта 2018

Сёння прымае віншаванні і самая прыгожая палова Белтэлерадыёкампаніі. Напярэдадні 8 Сакавіка ў вялікім фае тэлецэнтра на Макаёнка, 9 разгарнуўся грандыёзны канцэрт. Заслужаны калектыў краіны ансамбль народнай музыкі Белтэлерадыёкампаніі "Бяседа" сустракаў супрацоўнікаў і гасцей медыяхолдынга. Ранішні сюрпрыз ацанілі жанчыны дружнага калектыву.

Ну што ж, свята працягваецца, а заўтра прадстаўнікам моцнай паловы чалавецтва яшчэ толькі трэба будзе парадаваць і паднесці прыемныя сюрпрызы любімым і родным жанчынам.