Прыкладна палова нумароў у гатэлях падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў ужо забраніравана

29 апреля 2019

Беларуская сталіца працягвае падрыхтоўку да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Прыкладна палова нумароў у гатэлях ужо забраніравана. А на першыя дні спаборніцтваў - да 90 %. Прымаць гасцей у Мінску будуць больш за 20 гасцініц. Пры гэтым кошт пражывання ў гэты перыяд павялічваць не будуць. А каб падтрымаць спартыўную атмасферу, арганізуюць пункты па продажы афіцыйнай прадукцыі і сувеніраў, а таксама тэматычныя фотазоны. Персанал гасцініц прайшоў і дадатковыя лінгвістычныя курсы. Усяго ж на мультыспартыўным форуме ў Мінску чакаюць звыш 30 тысяч гасцей з больш як 50 краін свету.