Прыгоды каля навагодняй ёлкі

24 декабря 2013
Самае важнае - магчымасць падарыць часцінку свайго цяпла тэм, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу. Прыгодамі каля навагодняй ёлкі сустракалі гасцей сёння ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Маскоўскага раёна Мінска. Свята для дзяцей атрымалася казачным і запамінальным. Ужо які год у гэты цэнтр у пераднавагоднія і калядныя дні прыязджаюць прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі. На гэты раз ролю добрага чараўніка, які прывёз падарункі, прымерыў намеснік Міністра Аляксандр Гур'янаў.

Аляксандр Гур'янаў, намеснік Міністра замежных спраў Беларусі: Самае галоўнае для дзяцей, вядома, - падтрымка, увага, душэўная цеплыня. І, напэўна, у сілах кожнага дарослага, кожнага чалавека (усё роўна, дзе мы сёння працуем, чым займаемся) надаць увагу ўсім дзецям, таму што яны растуць, развіваюцца і ўсе павінны знаходзіцца ў больш-менш роўных умовах.


У гэтым сацыяльна-педагагічным цэнтры хлопчыкі і дзяўчынкі жывуць максімум паўгода. Менавіта такі тэрмін звычайна даецца бацькам на тое, каб яны перасталі ўжываць спіртное, уладкаваліся на працу і забралі малых назад дамоў. Апошнім часам, гавораць у цэнтры, часцей за ўсё менавіта так і адбываецца.