Вернікі аграгарадка Вейна святкуюць Пакровы ў абноўленым храме

14 октября 2019
Праваслаўныя вернікі святкуюць Пакровы. І менавіта сёння першых вернікаў прыняў абноўлены (цудам захаваны) двухсотгадовы храм у аграгарадку Вейна, названы ў гонар святой. Новы прастол  асвяціў Архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі  Сафроній. А перад вернікамі выступілі выхаванцы нядзельнай школы. Асвячоны храм і хрэсным ходам з удзелам мясцовых жыхароў.