Прыгранічныя вучэнні служб МНС

24 ноября 2016

Сутыкненне бензавоза і трох легкавых аўтамабіляў на мяжы Гомельскай і Бранскай абласцей з пацярпелымі і ўцечкай паліва - такая легенда сумесных вучэнняў беларускіх і расійскіх ратавальнікаў. Паводле задумы, на тэрыторыі прымежных рэгіёнаў рэзка пагоршыліся пагодныя ўмовы: тэмпература паветра - мінусавая, мокры снег і моцны вецер. У выніку на трасе адбылося ДТЗ. На месца аварыі аператыўна прыбылі ратавальнікі абедзвюх краін, а таксама прадстаўнікі расійскай службы медыцыны катастроф.

Вадзім Уваркін, начальнік галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Бранскай вобласці: "Мы знаходзімся на аднолькавым узроўні падрыхтоўкі - пажарнікі -ратавальнікі Браншчыны і Гомельскай вобласці. З тэхнічнага пункта гледжання ёсць у нас перадавыя тэхналогіі. Ёсць і ў Гомельскай вобласці. Для гэтага і праводзяцца вучэнні, мы абмяняемся вопытам".

Анатоль Далгалевец, начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: "Паказваем свой вопыт, майстэрства, вядома, нейкія элементы спаборніцкія ёсць. Але тут не будзе ні першых, ні другіх месцаў. Для нас галоўнае - навучыцца захоўваць жыцці людзей і навучыцца ўжываць свае навыкі ў практычнай сітуацыі".

Прыгранічныя вучэнні служб МНС дзвюх краін прайшлі сёння ўпершыню. Паводле слоў спецыялістаў, галоўным было змадэляваць сітуацыю, максімальна набліжаную да рэальнасці.