Прымежную вёсачку ў Віцебскім раёне тэрарызуе мядзведзь

26 июня 2017

Жыхары вёскі Лазаватка Віцебскага раёна б'юць трывогу. Два тыдні іх спакой парушае буры мядзведзь. Крывалапы не саромеецца заходзіць нават на падворкі. Наступствы такіх візітаў, ды і само суседства з дзікім зверам людзей палохае. Крывалапы руйнуе вулеі, ламае дрэвы. Мясцовыя жыхары баяцца лішні раз выходзіць на вуліцу.

Па слядах няпрошанага госця прайшла і Марына Раманоўская(відэа).