Прысуд за подкуп пацярпелых у справе шэрых рыелтараў

24 декабря 2020
Сёння суд Фрунзенскага раёна сталіцы вынес прысуд па справе двух мінчан, якія хацелі дапамагчы свайму сябру, а ў выніку самі апынуліся на лаве падсудных. Размова ідзе пра подкуп пацярпелай, якая праходзіла па справе шэрых рыелтараў. Група маладых людзей абвінавачвалася ў аферах з нерухомасцю. Каб паўплываць на рашэнне суда, двое таварышаў аднаго з абвінавачваных паабяцалі пацярпелай 5 тысяч долараў. Перадалі 1700 рублёў, а астатняе, сказалі, аддадуць пасля рашэння суда. Але план праваліўся, і ў выніку маладыя людзі самі сталі фігурантамі крымінальнай справы аб подкупе сведак. 

Што да крымінальнай справы шэрых рыелтараў, то 8 снежня прысуд уступіў у законную сілу. Абвінавачваным былі прызначаны тэрміны пазбаўлення волі ад 5 да 13 гадоў.