Прыгавор вадзіцелю грузавіка, які наехаў на пешаходаў каля "Замка", абвесцяць 5 красавіка

3 апреля 2018

Дзяржабвінаваўца запрасіла 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму вадзіцелю грузавіка, які наехаў на пешаходаў каля гандлёвага цэнтра "Замак" у Мінску. Абвінавачанне таксама прапаноўвае пазбавіць мужчыну права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартам, на 5 гадоў. Нагадаем, у выніку ДТЗ загінула 11-гадовая дзяўчынка.

Прыгавор па справе абвесцяць 5 красавіка.