Прыгавор пакінуць без змянення

19 сентября 2017

Гімназіст, які напаў на настаўніка, адправіцца ў выхаваўчую калонію на 8 гадоў. Вярхоўны суд сёння не задаволіў апеляцыйную скаргу бацькоў Даната Скакуна. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме і доўжыўся ўсяго некалькі гадзін. Ні пацярпелай, ні абвінавачанага ў судзе не было. Нагадаем, 16-гадовы падлетак нанёс педагогу не менш як 17 удараў нажом. Паводле афіцыйнай фармуліроўкі, ён дзейнічаў з асобай жорсткасцю.

Падчас следства было дапытана больш як 50 сведак. Па даных пракуратуры, матывам злачынства магла стаць помста за нібы неаб'ектыўную ацэнку. Прыгавор уступіў у законную сілу.