Прыёмы грамадзян працягваюць кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў

9 ноября 2017

Сёння ў Гродзенскі аблвыканкам адправіцца міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, а ў Рэчыцкім райвыканкаме прыём правядзе кіраўнік Белдзяржканцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Мікалай Яфімчык. 15 лістапада ў Савеце Мінстраў з грамадзянамі сустрэнецца міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. 17 ў Клічаўскім райвыканкаме прыём пройдзе ў міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага. 22 лістапада міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко сустрэнецца з грамадзянамі ў Слуцкам райвыканкаме. А ў Савеце Міністраў на пытанні грамадзян адкажа міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Прыёмы таксама пройдуць 24, 28, 29 і 30 лістапада. Адзначым, прыёмы ў Савеце Міністраў будуць праходзіць з 10 раніцы і па папярэднім запісе.