Прыёмны дзень у губернатара Мінскай вобласці

2 октября 2019

Са сваімі пытаннямі да Анатоля Ісачанкі звярнуліся жыхары Мінскага раёна. Сярод названых праблем  будаўніцтва дарог і дзіцячага садка, выдзяленне зямельнага ўчастка пад фермерскую гаспадарку, газіфікацыя населенага пункта. Некаторыя звароты вырашаліся адразу на месцы.


Усяго старшыня Мінскага аблвыканкама выслухаў каля 10 пытанняў. Кожная тэма будзе прааналізавана адказнымі спецыялістамі.