Прыёмная кампанія ў ліцэі і каледжы стартавала ў Беларусі

15 июня 2021

Да 30 тысяч юнакоў і дзяўчат гатовы прыняць сёлета прафесійна-тэхнічныя ўстановы адукацыі. Пра гэта Агенцтву тэленавін расказалі ў профільным ведамстве. Падаць дакументы ў каледжы і ліцэі можна з 15 чэрвеня. Традыцыйна вялікай папулярнасцю карыстаюцца аўтасэрвіс, электрамантажныя работы, радыётэхніка. Што да сярэдніх спецыяльных устаноў, туды плануюць залічыць амаль 40 тысяч чалавек. 

Новыя спецыяльнасці, мэтавае накіраванне, інтэрнаты. Што гатовы прапанаваць абітурыентам-2021 прафесійна-тэхнічныя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі? Ведае Анастасія Бенедзісюк (відэа).