Прыём грамадзян у генпракурора Беларусі

6 ноября 2013
Сумесны прыём грамадзян работнікаў Аршанскага льнокамбіната правялі Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк і кіраўнік Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Адной з гарачых тэм дыскусій стала рэканструкцыя аварыйнага моста цераз Днепр. Як сцвярджае губернатар, яго мадэрнізацыя пачнецца ўжо ў наступным годзе. Гучалі таксама пытанні асабістага характару - наконт прыватызацыі службовага жылля, выканання крэдытных абавязацельстваў. Больш за палову зваротаў былі вырашаны на месцы. Сёння генпракурор сустрэнецца з работнікамі полацкага Шкловалакна, а таксама выкладчыкамі і студэнтамі Полацкага дзяржуніверсітэта.