Прыём грамадзян правёў памочнік Прэзідэнта М. Русы

8 октября 2019

Зямельныя пытанні і працоўныя спрэчкі - такія звароты паступілі памочніку Прэзідэнта, інспектару па Магілёўскай вобласці Міхаілу Русаму  на прыёме ў Бялынічах. Некаторыя заўвагі дадзены праваахоўнікам. Яны датычыліся аператыўнасці ў рэагаванні на скаргі людзей. Напрыклад, прадпрымальнік з Магілёва замест атрымання прыбытку і стварэння новых рабочых месцаў вымушаны займацца цяжбамі з падатковымі службамі. А бізнесмен з Бабруйска, пашыраючы вытворчасць, не знаходзіць разумення ў энергетыкаў і не можа атрымаць дадатковы газ для абагрэву цяпліц. 

Вугар Садыгаў, гендырэктар Бабруйскага цяплічнага камбіната:  "Таго, што яны нам даюць, нам не хапае. Не тое, што яны парушаюць, яны фізічна не могуць нас забяспечыць тым, чым трэба. Па годзе ў нас вал прадукцыі ідзе каля 2 тысяч тон. Пры рэалізацыі дадзенага праекта  мы павялічым як мінімум  у тры разы".

Міхаіл Русы,  памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Магілёўскай вобласці: "Ёсць Белэнэрга, які мае залішнія віды цяпла. Дык працуйце з гэтым чалавекам, каб яму было выгадна купляць у вас цяпло. Знаходзьце пункты судакранання. Вельмі проста прымяніць такі адміністрацыйны рэсурс - мы табе не дазваляем. А далей што? На кантроль мы бяром дадзены праект". 

Выязныя прыёмы грамадзян Адміністрацыяй Прэзідэнта, на думку Міхаіла Русага,  дапамагаюць вырашыць шматлікія праблемы на месцах.