Прыём грамадзян прайшоў у Валожыне

4 октября 2017

Прадпрымальнікі і прадстаўнікі бізнесу павінны весці свае гаспадарчыя справы і вырашаць спрэчныя пытанні самастойна згодна з законам. Мясцовыя ўлады могуць аказаць кансультацыйную дапамогу. Такое меркаванне сёння выказаў губернатар Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка падчас прыёму грамадзян у Валожыне. Адразу некалькі прадпрымальнікаў, якія працуюць пераважна ў галіне сельскай гаспадаркі, звярнуліся з просьбай вырашыць пытанні з запазычанасцямі ад контрагентаў. Акрамя таго, прагучалі і традыцыйныя для такіх прыёмаў скаргі на жыллёва-камунальную гаспадарку, дарогі і сацыяльную сферу.

За дзве гадзіны ўдзельнікі прыёму грамадзян разгледзелі 10 пытанняў. Нагадаем, акрамя асабістых прыёмаў кожную суботу ў аблвыканкаме працуе гарачая лінія.