Усе пытанні ўзяць на асабісты кантроль. Прыём грамадзян правёў сёння старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын. Пытанні самыя розныя - ад выдзялення жылля шматдзетным да арганізацыі падвозу дзяцей у школу. Па кожнай тэме вызначаны пэўны план дзеянняў. Напрыклад, Лілія і Віктар Баско прыйшлі з просьбай выдзеліць дадатковую зямлю для сваёй фермерскай гаспадаркі. Сям’я працуе ўжо больш за 10 гадоў і хацела б пашырыць вытворчасць. Для гэтага і неабходны зямельныя рэсурсы. Губернатар адзначыў - выдзяляць зямлю фермерам неабходна. Але пры гэтым ўвага на эфектыўнасць.
Усяго на прыём сёння прыйшло каля 10 чалавек. Разам з губернатарам на іх пытанні адказвалі спецыялісты розных сфер. Усе звароты узяты на выканаўчы кантроль.













