Прыём грамадзян прайшоў сёння ў Лагойску

16 октября 2019
Капітальны рамонт будынкаў, спрэчныя зямельныя пытанні - тэмы, з якімі звярнуліся да губернатара жыхары Лагойскага раёна. Анатоль Ісачанка сёння правёў выязны прыём грамадзян. Сярод актуальных праблем - транспартнае абслугоўванне і абнаўленне дарог. Напрыклад, жыхароў вёскі Малыя Нястанавічы турбуе адсутнасць вулічнага асвятлення, а таксама стан дарожнага пакрыцця. На вырашэнне гэтых задач мясцовым уладам старшыня аблвыканкама даў месяц.

Усяго да губернатара сёння звярнуліся сем чалавек. Такія прыёмы - магчымасць ацаніць дзейнасць мясцовых улад і палепшыць якасць іх работы.