Прыём грамадзян губернатарам Мінскай вобласці ў аблвыканкаме

2 сентября 2015

Будаўніцтва дарог і інжынерных сетак, развіццё інфраструктуры, капітальны рамонт і падвоз дзяцей у школу. Сёння гэтыя тэмы сталі асноўнымі падчас прыёму грамадзян губернатарам Мінскай вобласці ў аблвыканкаме. За тры гадзіны - менавіта столькі працягваўся прыём грамадзян - Сямён Шапіра выслухаў 10 чалавек. Вырашэнне адных праблемных сітуацый патрабуе часу і дэталёвага разбіральніцтва, іншыя пытанні вырашаліся на месцы.

Адзначым, практыка прыёму грамадзян - адна з найбольш эфектыўных формаў вырашэння праблемных сітуацый. Такія сустрэчы губернатар праводзіць некалькі разоў на месяц.