Прыём грамадзян дэпутатамі - рэальная дапамога

17 марта 2015

Магчымасць не толькі атрымаць адказы на пытанні, але і рэальная дапамога. Прыём грамадзян дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў ужо даўно стаў эфектыўным інструментам. Як паказвае вопыт, цеснае ўзаемадзеянне народных выбраннікаў з мясцовай уладай дапамагае хутка рэагаваць на любыя праблемы. У Гомелі, напрыклад, такімі сталі пытанні добраўпарадкавання, вырашэння зямельных спрэчак і другаснай занятасці школьнікаў.

Алег Леўшуноў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па Гомельскай - Цэнтральнай выбарчай акрузе:

"Зараз вельмі актуальныя пытанні прыватызацыі. Тыя грамадзяне, якія не прыватызавалі своечасова сваё жыллё, а да 2016 года далі магчымасць прыватызаваць, то яны імкнуцца вырашыць гэта пытанне законным спосабам".

На думку саміх дэпутатаў, часцей за ўсё людзі прыходзяць атрымаць кваліфікаваную кансультацыю. Такія парады ў першую чаргу дапамагаюць даведацца, як правільна дзейнічаць у праблемнай сітуацыі.