Беларусы, якія прыехалі ў Маскву, павінны самаізалявацца на 14 дзён

16 марта 2020

Тэлефоны для экстраннай сувязі ў twitter-акаўнце МЗС Беларусі


Шэраг краін свету ўводзіць сур'ёзныя абмежавальныя меры, каб пазбегнуць распаўсюджвання віруса. МЗС Беларусі рэкамендуе нашым грамадзянам, якія не могуць вярнуцца на радзіму, паведамляць пра сябе ў адпаведныя загранустановы Рэспублікі Беларусь або непасрэдна ў Міністэрства замежных спраў. Нумары тэлефонаў для экстраннай сувязі размешчаны на афіцыйным twitter-акаўнце міністэрства. 

Для беларускіх грамадзян, што знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, пасольства Беларусі ў Маскве арганізавала кругласутачную тэлефонную сувязь для экстранных сітуацый. Нумар тэлефона вы бачыце на сваіх экранах.

Тэлефон кругласутачнай сувязі з пасольствам Беларусі ў Маскве: +7 495 777 66 44


Як паведамілі ў пасольстве, грамадзяне Беларусі, якія прыбылі ў Маскву, павінны самаізалявацца на 14 дзён. Пра гэта гаворыцца ва ўказе мэра Масквы Сяргея Сабяніна. У прыватнасці, не наведваць працу, вучобу, мінімізаваць з'яўленне ў грамадскіх месцах.