Вясенняе добраўпарадкаванне працягваецца. Парадак наводзяць у парках і скверах, праводзяць і капітальны рамонт дваровых тэрыторый у гарадах і раёнах. Маштабныя работы ідуць і ў Радашковічах. Адразу некалькі прыдамавых пляцовак набываюць новы выгляд. Уладкоўваюць пешаходныя дарожкі, дзіцячыя комплексы, абнаўляюць фасады будынкаў. Такую ж работу хутка пачнуць і ў Маладзечне.
Да навядзення парадку далучаюцца ўсе населеныя пункты вобласці. Падтрымліваюць эстафету чысціні і мясцовыя жыхары.
Прыдамавыя пляцоўкі ў Радашковічах набываюць новы выгляд
15 апреля 2020













