Прычынай узгарання аўтобуса ў Мінску магло стаць кароткае замыканне

6 января 2017

Моцныя маразы прыйшлі на змену снегападам у Беларусі. Як паведамілі нашаму Агенцтву ў Белэнерга, ноч са значным мінусам у краіне прайшла спакойна. Паводле інфармацыі МНС, у сталіцы сёння  раніцай адбылося ўзгаранне гарадскога аўтобуса.

Пра пажар паведаміў вадзіцель тралейбуса. Ратавальнікі, якія прыбылі па выкліку, патушылі транспартны сродак. У аўтобусе было прыкладна 15 чалавек, ніхто не пацярпеў. Магчымая прычына здарэнне - кароткае замыканне.

Як адзначылі ў Мінсктрансе, інцыдэнт не выклікаў затрымак у руху гарадскога грамадскага транспарту ў гэтым раёне. Зараз усе маршруты ў сталіцы ажыццяўляюцца ў штатным рэжыме. Ратавальнікі рэкамендуюць вадзіцелям у такі мароз па магчымасці  адмовіцца ад паездак. А людзям без неабходнасці, асабліва дзецям і пенсіянерам,  не выходзіць з дома. Прагноз  на найбліжэйшыя дні   несуцяшальны. Слупкі тэрмометраў апусцяцца яшчэ ніжэй - да мінус 27 днём і 32 ноччу. Паслабленне марозу варта чакаць толькі ў сярэдзіне наступнага тыдня.