Прычынай пашкоджання моста над Прыпяццю маглі стаць яго канструкцыйныя недахопы

9 декабря 2017

Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін. Перад пачаткам пасяджэння штаба камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Саўміне старшыня адзначыў, што канчатковую выснову зробіць спецкамісія Мінтранса. Яна павінна таксама прадставіць высновы аб мерах па ліквідацыі. Пашкоджаную частку моста альбо заменяць, альбо ён будзе абноўлены цалкам. Адзначым, што ў Беларусі 5 мастоў такой канструкцыі. Неабходна разгледзець і пытанне аб іх узмацненні, адзначыў віцэ-прэм'ер. І як толькі што стала вядома, інжынерныя войскі ўжо сёння пачнуць узвядзенне наплаўнога моста цераз Прыпяць, які будзе дубліраваць той, што прасеў.