Людзі, якія прыбылі з краін з COVID-19, павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 каляндарных дзён

26 Сакавіка 2020
Савет Міністраў вызначыў меры па прадухіленні завозу і распаўсюджання каранавіруса. Асобы, якія прыбылі ў Беларусь з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, на працягу 14 каляндарных дзён са дня прыбыцця ў Беларусь павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах і не падлягаюць наступнаму пропуску праз мяжу. Разам з тым гэтыя дзеянні не распаўсюджваюцца на іншаземцаў, якія рухаюцца транзітам для вяртання да месца жыхарства, вадзіцеляў-міжнароднікаў, членаў экіпажаў паветраных судоў і шэрагу іншых. Пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства аховы здароўя.