Яны асабліва актыўныя ў чэрвені. З пачатку цёплага сезона 120 чалавек звярнуліся па дапамогу да ўрачоў, з іх 40 дзяцей. І гэта толькі ў цэнтральным рэгіёне. Падчас прагулак варта прадумваць засцерагальнае адзенне. А калі ж пазбегнуць укусу не ўдалося, кляшча лепш праверыць у лабараторыі. Больш падрабязна Юлія Токар.
Энтамолаг Алена Пазнякова ўжо 15-ю вясну даследуе шкодных насякомых. Такія маніторынгі - агляды зялёных плошчаў ладзяць штодзень. Прачынаюцца кляшчы літаральна з раставаннем снегу, а вось пік актыўнасці прыпадае на канец мая – сярэдзіну чэрвеня.
Ад кляшчоў ужо апрацавалі зялёныя зоны дзіцячых лагераў вобласці. Зараз пад кантролем лесапаркавыя тэрыторыі.
На светлай вопратцы лепш убачыць крывасмока. Адмысловай прыладай быццам «пагладжваем» траву. І кожныя 20 крокаў уважліва правяраем.
Кляшчы - пераносчыкі інфекцыйнага захворвання лайм-барэліёзу і нават смяротнага энцэфаліту. Каб выключыць такія дыягназы, спецыялісты правяраюць насякомае ў лабараторыі санэпідэмстанцыі, а пацыенту тэрмінова назначаюць прапіць курс антыбіётыкаў пасля ўкусаў.
З пачатку сезона ў вобласці ўжо 120 чалавек звярнуліся па дапамогу да ўрачоў, з іх 40 дзяцей.
Як правіла, «сустрэчы з крывасмокамі» адбываюцца ў лесе. Таму падчас прагулак лепш прытрымлівацца «антыклешчавай» моды. Адзенне з доўгімі рукавамі, галаўны ўбор і гумовыя боты засцерагуць ад «няпрошаных гасцей», і ад прагулкі на свежым паветры застануцца прыемныя ўражанні.













