Падчас пакупкі білета БЧ будзе дарыць паштоўкі

2 мая 2020
Павіншаваць беларусаў напярэдадні вялікага свята вырашыла і Беларуская чыгунка. Атрымаць тэматычную паштоўку падчас пакупкі білета можна будзе да 10 мая ў касах сталічнага вакзала, абласных цэнтраў, а таксама ў Оршы і Баранавічах. Толькі на станцыі Мінск-Пасажырскі плануюць падарыць парадку 2 тысяч паштовак. Дададзім, падпісаць і адправіць святочную паштоўку можна проста на вакзале.