Пры падрыхтоўцы да парада ў Мінску часова абмяжуюць рух транспарту

16 мая 2019
Увага, аўтааматары! Пры падрыхтоўцы да парада ў Мінску будуць часова абмяжоўваць рух транспарту. Так, сёння ў 19:50  ваенная тэхніка будзе вяртацца з трэніроўкі на аэрадроме "Ліпкі" па маршруце вул. Заснавальнікаў - Скарыны - МКАД - вул. Заснавальнікаў - аўтадарога Н 9067. Для пераадолення ўсяго маршруту калоне неабходна каля паўгадзіны. Наступны раз тэхніка на аэрадром "Ліпкі" адправіцца 21 мая.