Пры храме "Усецарыца" праходзіць агульнарэспубліканская акцыя "У чаканні калядных цудаў"

16 января 2018

Гэтымі каляднымі днямі, якія прадоўжацца да Вадохрышча, духоўныя і свецкія арганізацыі Беларусі працягваюць выконваць дабрачынную місію. Другі год пры храме "Усецарыца" праходзіць агульнарэспубліканская акцыя "У чаканні калядных цудаў". Спачатку падарункі для дзяцей у хоспісах і для падапечных паліятыўных палат і дамоў дзіцяці збіралі, зараз іх развозяць па ўсёй краіне. Сёння падарункі атрымалі дзеці са сталічнага дома дзіцяці нумар 1. Установе, дзе знаходзяцца дзеці з пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі, падарылі і медабсталяванне - канцэнтратар кіслароду.

У гэтым доме дзіцяці ёсць аддзяленне рэанімацыі на 12 месцаў. І штодня дзеці з невылечнымі захворваннямі тут атрымліваюць штучную вентыляцыю лёгкіх. Старэйшаму дзіцяці, якому аказваецца дапамога, 11 гадоў.