Пры якіх умовах Аляксандр Глеб працягне прафесійную кар'еру - глядзіце ў "Галоўным эфіры"

29 декабря 2018

Супрацьстаянне БАТЭ і "Арсенала" у плэй-оф Лігі Еўропы можа прайсці без удзелу Аляксандра Глеба. У паўабаронцы мінуў кантракт з барысаўскім клубам і пакуль новай прапановы ад кіраўніцтва жоўта-сініх не паступала. Аб гэтым Аляксандр Глеб расказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір". Між тым апошнім часам з'явілася інфармацыя аб тым, што Глеб і зусім можа завяршыць сваю прафесійную кар'еру. 

Аляксандр Глеб, паўабаронца зборнай Беларусі па футболе: "Згуляць з "Арсеналам" тут дваякае, усё-такі ў любым выпадку ў мяне скончыўся кантракт, і трэба з клубам размаўляць, каб з абодвух бакоў жаданне супадала. Таму наконт "Арсенала" мне цяжка адказаць. Я яшчэ не прыняў рашэнне заставацца ў БАТЭ або не, і клуб пакуль яшчэ нічога такога не прапанаваў".

Пры якіх умовах Глеб працягне прафесійную кар'еру? Адназначны адказ футбаліста вы даведаецеся з праграмы "Галоўны эфір", якая выйдзе на "Беларусь 1" у нядзелю 30 снежня ў 21:00.