Пры безнаяўнай аплаце пластыкавай карткай прыйдзецца прад'яўляць пашпарт

5 сентября 2013

Вялікі рэзананс у беларусаў выклікала навіна, што пры безнаяўнай аплаце пластыкавай карткай прыйдзецца прад'яўляць пашпарт. Тэма апошнія некалькі дзён актыўна абмяркоўваецца ў СМІ. Сёння пытанне было на парадку дня ў прадстаўнікоў Міністэрства гандлю, дзе пабываў і наш карэспандэнт Дзмітрый Цітоў.


Вялікую хвалю чутак і афіцыйных растлумачэнняў пусціў маленькі магазін у Заводскім раёне Мінска. Ці тое па рэкамендацыі праваахоўнікаў, ці тое па ўласнай ініцыятыве касіры ў абавязковым парадку патрабавалі пашпарты ва ўладальнікаў пластыкавых картак. Хваля абмеркавання ў СМІ - і гэта ўжо першае пытанне на прэс-канферэнцыі кіраўніцтва Мінгандлю.


Працаўнік гандлю, як правіла, звярае подпіс на карт-чэку з подпісам на адваротным баку карткі і пры несупадзенні просіць прад'явіць дакумент. Або калі пакупнік прыйшоў з чужой карткай.


Зрэшты, паводле слоў касіра, пашпарт пакупніка ён трымае ў сваіх руках рэдка. Дзейнічае па інструкцыі.


Сёння пашпарт патрабаваць незаконна, а заўтра ці не ўвядуць такое патрабаванне? Пыталі ў намесніка міністра гандлю на прэс-канферэнцыі па актуальных пытаннях дзейнасці міністэрства. На пальцах рукі Ірына Наркевіч адкрывае ўсе карты. Пластыкавыя карты.


Па заявах Нацбанка і па публікацыях на іх афіцыйным сайце, пашпарт можна адкласці ў доўгую скрыню. Пакупнікі не абавязаныя прад'яўляць у магазінах дакумент, які сведчыць асобу.