"Прэзідэнцкі спартыўны клуб. 10 гадоў. Перамагаем разам" у 21:40 на "Беларусь 1"

7 июля 2015

Рэспубліканскаму дзяржаўна-грамадскаму аб'яднанню "Прэзідэнцкі спартыўны клуб" сёння спаўняецца 10 гадоў. "Залатая шайба", "Імклівы і скураны мяч", "Снежны снайпер", аматарскія чэмпіянаты па хакеі на ўзроўні зборных і звычайных каманд - гэта адны з праектаў, якія на працягу ўсяго гэтага часу клуб паспяхова рэалізуе. Дзякуючы ініцыятыве клуба кожны год маладыя і перспектыўныя спартсмены і трэнеры становяцца ўладальнікамі імянных стыпендый.

Мільёны людзей раз за два гады галасуюць за любімых спартсменаў у рамках акцыі "Трыумф. Героям спорту". Конкурс дзіцячых малюнкаў, дабрачынныя акцыі, майстар-класы вядомых спартсменаў і аўтограф-сесіі - уся дзейнасць Прэзідэнцкага спартыўнага клуба накіраваная на папулярызацыю здаровага ладу жыцця і стварэнне неабходных умоў для развіцця спартыўнай інфраструктуры. Фільм "Прэзідэнцкі спартыўны клуб. 10 гадоў. Перамагаем разам" у гонар юбілею аб'яднання глядзіце сёння пасля "Панарамы".