Прэзідэнцкія стыпендыі ў 2019 годзе будуць атрымліваць 80 аспірантаў

18 января 2019

Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы. У ліку стыпендыятаў - прадстаўнікі біялагічных, тэхнічных, фізіка-матэматычных, хімічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых, эканамічных і гуманітарных навук. Аспіранты выконваюць працы па прыярытэтных кірунках навуковай дзейнасці. Гэта рашэнне - стымул для маладых і таленавітых даследчыкаў, а таксама падтрымка развіцця айчынных навуковых школ.