Наколькі мэтазгодна і эканамічна эфектыўна - такія пытанні заўсёды задае прэзідэнт ураду, калі на парадку дня - важныя для краіны і эканомікі тэмы. Акрамя гэтага, кіраўнік дзяржавы робіць упор яшчэ на адзін аспект - сацыяльную справядлівасць. Сённяшняя нарада для кіраўніцтва Саўміна была не самай простай.
Размова ішла пра інвестпраграму і рэалізацыю асобных праектаў, дзейнасць гаспадарчых таварыстваў, развіццё электраэнергетыкі і аграэкатурызму. Рэакцыя Аляксандра Лукашэнкі на некаторыя прапановы ўрада была для міністраў, можа быць, дзесьці нечаканай.
Але наш аглядальнік Наталля Брэвус сцвярджае, што патрабаванні прэзідэнта вельмі лагічныя і ў цэлым - у ходзе яго палітыкі.
Нарада з кіраўніцтвам Саўміна
Чатыры указы і закон былі вынесеныя на абмеркаванне. Дакументы рознапланавыя - сутнасць адна. Кожны з іх закранае аспекты нашага жыцця, уплывае на людзей і эканоміку. Так што перш чым прыняць рашэнне - і гэта ўжо даўно ў практыцы нашага прэзідэнта - дэталёвы разбор з урадам.
Здаецца, у Саўміне назапасіліся пытанні і вырашылі - давайце ўсё адным махам! На парадку дня - толькі актуальнае. Таму і сустракаюцца шырокім колам. У кулуарах скажуць: сапраўдны дзень урада атрымліваецца.
У праекце Дзяржінвестпраграмы прадугледжана будаўніцтва прыкладна 130 аб'ектаў
Са старту ад прэзідэнта - канструктыўная крытыка. Напрыклад, па праекце Дзяржаўнай інвестпраграмы.
Штогод у яе ўключаюць аб'екты, якія трэба давесці розуму. Вось зараз - пад 130 такіх. Упор на сацыялку і інфраструктуру - ад паліклінік да развязак і добраўпарадкавання. Па накатанай жадалі і на гэты раз.
Прэзідэнт даручыў дапрацаваць Дзяржаўную інвестпраграму на 2021 год
Рэсурсы павінны сканцэнтравацца ў тых сферах, якія сёння актуальныя: гэта ахова здароўя, пытанні транспартнай інфраструктуры, энергетыкі, меліярацыі, дарог. Менавіта на гэтыя вектары будзе накіравана асноўнае фінансаванне. У праграме застануцца тыя праекты, якія могуць у найбліжэйшы час даць рэальную аддачу ў стварэнні новых рабочых месцаў, паступленні падаткаў у мясцовыя бюджэты і падтрымцы раёнаў, якія адстаюць у развіцці. "Яна павінна стаць эфектыўнай з пункту гледжання ўкладання дзяржаўных рэсурсаў".
Нарада з кіраўніцтвам Саўміна
Наколькі абгрунтаванае фінансаванне? Ці ўсё з розумам? Такое пытанне гучыць і ў дачыненні да некаторых камерцыйных праектаў. Бывае, сродкі ўклалі, разлічваюць на аддачу, а праца на поўную адкладваецца. Добра б калі па аб'ектыўных прычынах, але нікуды не варта, калі з-за халатнасці і разгільдзяйства.
Урад прапануе адкарэктаваць заканадаўства па пытаннях дзейнасці гаспадарчых таварыстваў
Урад прапануе адкарэктаваць заканадаўства для гаспадарчых таварыстваў. Сюды ўвайшлі палажэнні, якія за кошт мер фінансавага аздараўлення дазволяць палепшыць эканамічны стан прадпрыемстваў, прыцягнуць капітал, стымуляваць кіраўнікоў на развіццё. Фармулёўкі складныя, але што трымаюць у галаве?
У цэлым падыходы па карэкціроўцы заканадаўства адобраныя. Калі для кагосьці продаж невялікай часткі акцый стане крокам да фінансавага аздараўлення, чаму не? Галоўнае тут падыход не агулам. І не павінна быць шчылін для тых, хто не супраць прыбраць уласнасць да рук.
Развіццё сферы электраэнергетыкі
Яшчэ адно з пытанняў, якое было вынесена на ўзровень прэзідэнта, са сферы электраэнергетыкі. Зараз гэтая тэма - топ, і, вядома, нямала зроблена, каб падштурхнуць і спажыванне кілават, і тыя ж электрамабілі. Сёння закранулі продажы - хочуць, каб адзін рэгіён мог прадаваць лішкі электраэнергіі другому. Кропкава прэзідэнт ставіць пытанні аб уплыве на тарыфы і ці ўлічылі АЭС, а глабальна гаворыць аб працы сістэмы.
Частка размовы датычылася сектара эканомікі, які дзякуючы створаным умовам атрымаў сур'ёзны штуршок для развіцця. Гэта аграэкатурызм. Параўнайце, 14 гадоў таму там былі тры дзясяткі аб'ектаў - сёння пад тры тысячы. Васіль Антонаў шлях у вялікі агратурызм пачаў 6 гадоў таму. Тады стартаваў з малога. Узяў у арэнду вадаём у Гомельскім раёне, правёў зарыбленне і арганізаваў турыстычную рыбалку. Сёння тут ужо ўтульная сядзіба для прыёму гасцей.
За 14 гадоў колькасць аб'ектаў аграэкатурызму вырасла ў 80 разоў
Пандэмія, вядома, звяла на нішто колькасць турыстаў з Еўропы. Але падцягнуліся свае. Многія адкрылі для сябе новую Беларусь як краіну з агратурызмам годнага ўзроўню. Рашэнні ў гэтай сферы былі зроблены ў свой час з падачы прэзідэнта. І шмат у чым гэта стала выратавальным колам для вёскі. Трэнд відавочны - попыт на этнаадпачынак будзе толькі расці. Урад прапануе прадоўжыць цяплічныя ўмовы для сядзіб, захаваць ільготнае крэдытаванне да 2030 года. Прэзідэнт двума рукамі за, але ёсць нюансы.
Пра падтрымку аграэкатурызму
Даручэнне ў цэлым паглядзець на галіну знайшло ўсеагульную падтрымку. Справядліва! Сядзіба пад Мінскам і ў аддаленай вёсачцы, а значыць і іх даход, гэта як гавораць у Адэсе, дзве вялікія розніцы. Пралангацыю ўмоў працы для аграэкатурызму прэзідэнт падтрымаў. З агаворкай - пакуль да 2025 года.
На жаль, але якія б умовы не ствараліся, частка прадпрымальнікаў усё роўна сыходзіць у цень. Біч многіх краін. Эксперты разыходзяцца ў ацэнцы маштабаў ценявой эканомікі - гавораць ад 12 да 20 % ВУП. Але падаткі - гэта ў выніку нашы пенсіі, дапамогі, медыцына. Для шэрага бізнесу ў абход заканадаўства павінна быць прадугледжана сур'ёзная адказнасць.
Прэзідэнт даручыў унесці жорсткія меры за парушэнне заканадаўства па падаткаабкладанні
Наогул гэта была размова па справе, прайшліся па ўсіх пытаннях. Так, некаторыя акцэнты прэзідэнта гучалі залішне прынцыпова, але што рабіць, вырашэнне гэтых пытанняў уплывае на працу розных сфер эканомікі, а ў выніку на ўзровень жыцця, нашага жыцця.













