Прэзідэнт: Улада тады чагосьці каштуе, калі яна ўмее сябе абараняць і абараняць свой народ

28 октября 2020

Рэакцыя беларускай улады на любы экстрэмізм і радыкальныя дзеянні будзе адназначнай - такія спробы будуць спыняцца. Адэкватна і па законе. Напярэдадні ад прэзідэнта гэта прагучала дакладна. Блакіраванне дарог, напады на іншадумцаў, устаноўка мін-пастак і спроба справакаваць аварыю на чыгунцы - усё гэта з разраду тэрору.

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: "Арганізатары пратэстаў у Беларусі па метадычцы каляровых рэвалюцый ужо прайшлі 7-8 этапаў. Засталося зусім трохі. Наступны этап - радыкалізацыя. Яна адбываецца. Супраць нас разгарнулі ўжо не інфармацыйную, а тэрарыстычную вайну па асобных кірунках. Мы гэта павінны спыніць. Улада тады чагосьці каштуе, калі яна ўмее сябе абараняць і абараняць свой народ. Таму, калі пераступаецца чырвоная лінія, улада павінна рэагаваць".