Сітуацыя ў краіне і свеце, дыялог беларускага грамадства, перспектывы інтэграцыі і геапалітычныя інтарэсы.
Прэзідэнт напярэдадні расставіў акцэнты ў інтэрв'ю вядучым медыя нашай краіны і блізкага замежжа
Гэты год стаў сур'ёзным выпрабаваннем для многіх дзяржаў. Няпросты час перажывае і Беларусь. Справа не толькі ў пандэміі, якую кіраўнік дзяржавы назваў шырмай для перадзелу свету. Напальваюць сітуацыю і пратэсты, якія настойліва падаюць нібы мірныя. За заклікамі выходзіць на вуліцу або расхістваць эканоміку стаіць глабальная мэта па знішчэнні краіны. У многіх узнікае лагічнае пытанне, калі ж усё гэта скончыцца? Прэзідэнт лічыць, што ўдзельнікі пратэстных акцый моцна радыкалізаваныя і проста так не сыдуць з вуліц. У гэтай няпростай сітуацыі, нягледзячы на знешні націск, у новую хвалю COVID-19, насуперак планам апанентаў, улада зробіць усё, каб захаваць бяспеку і вырашыць эканамічныя пытанні.
Прэзідэнт даручыў разгледзець пытанні адлічаных студэнтаў
Асобна Аляксандра Лукашэнку спыталіся аб сітуацыі вакол студэнтаў, якія баставалі. Тых, хто зрываў навучальны працэс і не захацеў вярнуцца на лекцыі, у ВНУ не трымалі. Забастоўкі скончыліся адлічэннямі на месцах. Па даручэнні прэзідэнта кожную такую сітуацыю разгледзяць яшчэ раз. Канчатковае рашэнне будуць прымаць камісіі. У іх састаў увойдуць рэктары, упаўнаважаныя, сваю ролю выканаюць Саюз моладзі і прафсаюзы. У тым ліку падлучаць і актыў універсітэта.
Падзеі ў Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў сур'ёзным урокам для іншых постсавецкіх краін
Што датычыцца ўнутранага парадку, Беларусь засяродзіла намаганні на грамадзянскім дыялогу аб будучым развіцці. І гэта адзіны шлях вяртання да ранейшага спакойнага жыцця, упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Сёння цана памылкі занадта высокая. Іншыя фрагменты інтэрв'ю прэзідэнта вядучым медыя нашай краіны і блізкага замежжа глядзіце ў наступных выпусках.













